Усё гэта трэба рабіць без прыхільнасьці і без чаканьня пладоў, проста з пачуцьця абавязку, о сын Прытхі. Такое Маё канчатковае меркаваньне.
Хаця ўсе ахвярапрынашэньні ачышчаюць, чалавек не павінен імкнуцца атрымаць плады ахвярапрынашэньняў. Іншымі словамі, ад усіх ахвярапрынашэньняў, прызначаных для дасягненьня матэрыяльнага посьпеху, трэба адмовіцца, але ад ахвярапрынашэньняў, якія ачышчаюць сьвядомасьць і што ўзвышаюць духоўна, адмаўляцца нельга. Трэба рабіць усё, што дапамагае нам разьвіць у сабе сьвядомасьць Крышны. У «Шрымад-Бхагаватам» таксама сказана, што любое дзеяньне прымальнае, калі яно вядзе да адданага служэньня Госпаду. Такі вышэйшы крытэр рэлігіі. Адданы павінен займацца любой дзейнасьцю, праводзіць ахвярапрынашэньні і рабіць ахвяраваньні, калі гэта дапамагае яму служыць Госпаду.