Бг. 18.43

शौर्यं तेजो धृतिर्दाक्ष्यं युद्धे चाप्यपलायनम् ।
दानमीश्वरभावश्च क्षात्रं कर्म स्वभावजम् ॥ ४३ ॥
шаурйам теджо дхрітір дакшйам
йуддхе чапй апалайанам
данам ішвара-бхаваш ча
кшатрам карма свабхава-джам

Паслоўны пераклад

шаурйам — гераічнасьць; теджах — сіла; дхрітіх — рашучасьць; дакшйам — знаходлівасьць; йуддхе — у бітве; ча — і; апі — таксама; апалайанам — устойлівасьць; данам — шчодрасьць; ішвара — кіраўніка; бхавах — прырода; ча — і; кшатрам — уласьцівы кшатрыю; карма — абавязак; свабхава-джам — спароджаны (ягонай) прыродай.

Пераклад

Гераічнасьць, сіла, рашучасьць, знаходлівасьць, адвага, шчодрасьць і ўменьне весьці за сабой – усё гэта прыродныя якасьці кшатрыяў, патрэбныя ім для выкананьня свайго абавязку.

Навігацыя галоўнага мэню