Бг. 18.42

शमो दमस्तप: शौचं क्षान्तिरार्जवमेव च ।
ज्ञानं विज्ञानमास्तिक्यं ब्रह्मकर्म स्वभावजम् ॥ ४२ ॥
шамо дамас тапах шаучам
кшантір арджавам эва ча
джнанам віджнанам астікйам
брахма-карма свабхава-джам

Паслоўны пераклад

шамах — улагоджанасьць; дамах — самавалоданьне; тапах — аскетызм; шаучам — чысьціня; кшантіх — цярплівасьць; арджавам — сумленнасьць; эва — вядома; ча — і; джнанам — веданьне; віджнанам — мудрасьць; астікйам — рэлігійнасьць; брахма — брахмана; карма — абавязак; свабхава-джам — спароджаны (ягонай) прыродай.

Пераклад

Улагоджанасьць, самавалоданьне, аскетычнасьць, чысьціня, цярплівасьць, сумленнасьць, веданьне, мудрасьць і рэлігійнасьць – такія прыродныя якасьці брахманаў, што праяўляюцца ў іх дзейнасьці.

Навігацыя галоўнага мэню