Бг. 7.6

एतद्योनीनि भूतानि सर्वाणीत्युपधारय ।
अहं कृत्स्नस्य जगत: प्रभव: प्रलयस्तथा ॥ ६ ॥
этад-йоніні бхутані
сарванітй упадхарайа
ахам крітснасйа джагата
прабхавах пралайас татха

Паслоўны пераклад

этат — у гэтых (дзьвюх прыродах); йоніні — якія бяруць пачатак; бхутані — істоты; сарвані — усе; іті — так; упадхарайа — ведай; ахам — Я; крітснасйа — які ўключае ў сябе ўсё; джагатах — сьвету; прабхавах — крыніца ўзьнікненьня; пралайах — разбурэньне; татха — таксама.

Пераклад

У гэтых дзьвюх прыродах бяруць пачатак усе створаныя істоты. Ведай жа, што Я – пачатак і канец усяго ў гэтым сьвеце, які ўяўляе сабою злучэньне матэрыі і духу.

Камэнтар

Усё ў гэтым сьвеце паўстала ў выніку злучэньня матэрыі і духу. Дух – аснова стварэньня, а матэрыя – спараджэньне духу. Няправільна думаць, быццам дух узьнікае на адным з этапаў эвалюцыі матэрыі. Наадварот, увесь матэрыяльны сьвет выяўляецца толькі з духоўнай энэргіі. Наша матэрыяльнае цела фармуецца дзякуючы таму, што ў ім знаходзіцца дух. Дзіцё, вырастаючы, робіцца юнаком, а потым сталым мужчынам, таму што ў ягоным целе прысутнічае вышэйшая энэргія, душа. Падобным чынам, увесь гэты велізарны сусьвет сфармаваўся дзякуючы прысутнасьці Звышдушы, Госпада Вішну. Дух і матэрыя, якія, злучаючыся, утвараюць гіганцкае сусьветнае цела, спрадвечна зьяўляюцца двума відамі энэргіі Госпада; такім чынам, Госпад – гэта першапрычына ўсяго існага. Неад'емная часьцінка Госпада (індывідуальная істота) можа пабудаваць хмарачос, велізарны завод ці нават цэлы горад, але яна ня можа стварыць сусьвет. Прычынай узьнікненьня гіганцкага сусьвету зьяўляецца гіганцкая душа, ці Звышдуша. A Крышна, Вярхоўны Госпад, зьяўляецца крыніцай як гіганцкай душы, так і драбнюткіх душаў. Таму Яго называюць спрадвечнай прычынай усіх прычын. Гэта пацьвярджаецца ў «Катха-ўпанішад» (2.2.13): нітйо нітйанам четанаш четананам.

Навігацыя галоўнага мэню