Бг. 17.14

देवद्विजगुरुप्राज्ञपूजनं शौचमार्जवम् ।
ब्रह्मचर्यमहिंसा च शारीरं तप उच्यते ॥ १४ ॥
дева-двіджа-гуру-праджна-
пуджанам шаучам арджавам
брахмачарйам ахімса ча
шарірам тапа учйате

Паслоўны пераклад

дева — Вярхоўнаму Госпаду; двіджа — брахманам; гуру — духоўнаму настаўніку; праджна — асобы, годнай глыбокай пашаны; пуджанам — пакланеньне; шаучам — чысьціня; арджавам — шчырасьць; брахмачарйам — цнота; ахімса — непрычыненьне гвалту; ча — таксама; шарірам — які мае дачыненьне да цела; тапах — аскетызм; учйате — лічыцца.

Пераклад

Aскезай для цела зьяўляецца пакланеньне Вярхоўнаму Госпаду, брахманам, духоўнаму настаўніку і старэйшым, напрыклад бацьку і маці, а таксама чысьціня, шчырасьць, цнота і нягвалт.

Камэнтар

Тут Вярхоўны Госпад пачынае апісваць розныя віды тапасйі, аскезы. Спачатку Ён кажа пра аскезу для цела. Чалавек павінен выказваць ці вучыцца выказваць павагу Госпаду і розным напаўбагам, сапраўдным, ідэальным брахманам, духоўнаму настаўніку і старэйшым, напрыклад бацьку, маці або кожнаму, хто валодае духоўным веданьнем. Усіх іх варта шанаваць. Неабходна таксама заўсёды клапаціцца пра вонкавую і ўнутраную чысьціню. Трэба таксама навучыцца шчырасьці ў адносінах зь людзьмі. Ні ў якім разе нельга рабіць таго, што супярэчыць указаньням сьвятых пісаньняў. Полавыя адносіны дазволены толькі ў шлюбе, бо такі наказ шастраў. Гэта называецца цнотай. Усё гэта аскеза для цела.

Навігацыя галоўнага мэню