Іх, споўненых нянавісьці і нядобрых, ніжэйшых сярод людзей, Я навекі зрынаю ў акіян матэрыяльнага існаваньня, у розныя дэманічныя формы жыцьця.
Тут ясна сказана, што індывідуальная душа трапляе ў тое ці іншае матэрыяльнае цела па волі Ўсявышняга. Дэман можа адмаўляць вышэйшую ўладу Госпада і дзейнічаць паводле свайго меркаваньня, але яго наступнае жыцьцё цалкам і даастатку залежыць ад волі Вярхоўнай Асобы Бога, а не ад яго ўласнай. У трэцяй песьні «Шрымад Бхагаватам» гаворыцца, што пасьля сьмерці матэрыяльнага цела індывідуальная душа трапляе ва ўлоньне новай маці, дзе атрымлівае новае цела, вызначанае ёй звыш. У гэтым прычына разнастайнасьці формаў і відаў жыцьця ў матэрыяльным сьвеце, населеным жывёламі, людзьмі і г. д. Уся гэта разнастайнасьць паўстала не выпадкова, а была створана воляй Усявышняга. І тут ясна сказана, што дэманаў зноў і зноў зьмяшчаюць у чэравы дэманічных жанчын і яны застаюцца зласьлівымі, самымі занядбалымі людзьмі. Людзі дэманічнай пароды ўвесь час ахоплены пажадлівасьцю, заўсёды гатовы ўчыніць гвалт, яны ненавідзяць іншых і маюць нячыстыя звычкі. Да ліку дэманічных формаў жыцьця адносяцца, напрыклад, шматлікія плямёны паляўнічых, што жывуць у джунглях.