Бг. 15.18

यस्मात्क्षरमतीतोऽहमक्षरादपि चोत्तम: ।
अतोऽस्मि लोके वेदे च प्रथित: पुरुषोत्तम: ॥ १८ ॥
йасмат кшарам атіто 'хам
акшарад апі чоттамах
ато 'смі локе веде ча
пратхітах пурушоттамах

Паслоўны пераклад

йасмат — паколькі; кшарам — зьменлівае; атітах — які пераўзыходзіць; ахам — Я; акшарат — нязьменнае; апі — таксама; ча — і; уттамах — лепшы; атах — таму; асмі — зьяўляюся; локе — у сьвеце; веде — у Ведах; ча — і; пратхітах — услаўлены; пуруша-уттамах — Вярхоўная Асоба Бога.

Пераклад

Будучы трансцэндэнтным і найвялікшым, Я маю перавагу і над нязьменнымі, і над тымі, хто схільны да зьменлівасьці. Таму ва ўсім сьвеце і ў Ведах Мяне славяць як Вярхоўную Асобу.

Камэнтар

Пераўзысьці Вярхоўную Асобу Бога, Крышну, ня можа ніхто – ні вызваленыя душы, ні абумоўленыя. Таму Яго называюць найвялікшай асобай. З дадзенага верша таксама вынікае, што і жывыя істоты, і Вярхоўны Госпад зьяўляюцца індывідуальнымі асобамі. Розьніца паміж імі ў тым, што ўсе жывыя істоты, як абумоўленыя, так і вызваленыя, ня могуць у колькасным дачыненьні перасягнуць неспасьціжныя энэргіі Вярхоўнай Асобы Бога. Памылкова думаць, быццам Вярхоўны Госпад і жывыя істоты знаходзяцца на адным узроўні ці зьяўляюцца роўнымі ўва ўсіх адносінах. Жывыя істоты заўсёды застаюцца падначаленымі, а Госпад – валадаром. Асаблівай увагі заслугоўвае ўжытае ў дадзеным вершы слова уттама: пераўзысьці Вярхоўную Асобу Бога ня можа ніхто.

Слова локе значыць «у пауруша агамах» (сьвятых пісаньнях смріті). Згодна з слоўнікам «Нірукці» локйате ведартхо 'нена – «Мэта Ведаў распавядаецца ў смріті-шастрах».

Вярхоўны Госпад, які прымае вобраз Параматмы ў сэрцы кожнага, таксама апісаны ў Ведах. У адным зь вершаў Ведаў (Чхандог'я-ўпанішад, 8.12.3) сказана: тавад эша сампрасадо 'смач чхарірат самуттхайа парам джйоті-рупам сампаджйа свена рупенабхінішпадйате са уттаман пурушах – «Адлучаючыся ад цела, Звышдуша ўваходзіць у безасабовае брахмаджйоті і застаецца ў ім у Сваёй чыста духоўнай форме. Гэты Вышэйшы Дух называюць Вярхоўнай Асобай». Гэта значыць, што Вярхоўная Асоба праяўляе і пашырае Сваё духоўнае зьзяньне, якое зьяўляецца спрадвечнай крыніцай сьвятла. У Вярхоўнай Асобы ёсьць таксама іншая іпастась – Параматма ў сэрцы кожнай жывой істоты. Увасабляючыся на зямлі ў вобразе В'ясадэвы, сына Сацьяваці і Парашары, тая ж Вярхоўная Асоба дае людзям разуменьне Ведаў.

Навігацыя галоўнага мэню