Калі чалавек у сваім цяперашнім целе навучыўся стрымліваць пазывы матэрыяльных пачуцьцяў і ўтаймоўваць свае жаданьні і гнеў, значыць, ён ужо дасягнуў дасканаласьці і знайшоў сапраўднае шчасьце ў гэтым сьвеце.
Той, хто хоча няўхільна рухацца наперад шляхам самаўсьведамленьня, павінен навучыцца стрымліваць пазывы ворганаў пачуцьцяў, а менавіта жаданьне гаварыць, парывы гневу, пазывы вума, страўніка, полавых ворганаў і языка. Чалавека, які ўтаймаваў свае пачуцьці і вум, называюць госвамі альбо свамі. Госвамі вядуць упарадкаваны лад жыцьця і цалкам валодаюць сваімі пачуцьцямі. Нездаволеныя матэрыяльныя жаданьні выклікаюць гнеў, у выніку чаго вум узбуджаецца, вочы наліваюцца крывёю і чалавек пачынае цяжка дыхаць. Таму, перш як пакінуць матэрыяльнае цела, трэба навучыцца ўтаймоўваць свае жаданьні. Той, хто валодае такой здольнасьцю, ужо ўсьвядоміў сваю духоўную прыроду і знайшоў духоўнае шчасьце. Кожны, хто ідзе духоўным шляхам, павінен прыкласьці ўсе намаганьні да таго, каб утаймаваць свае жаданьні і гнеў.