О Крышна, захавальнік роду чалавечага, ад настаўнікаў, якія належаць да ланцуга вучнёўскай пераемнасьці, я чуў, што тыя, чые сямейныя традыцыі разбураныя, навекі пасяляюцца ў пекле.
Доказы Арджуны заснаваныя не на ягоным асабістым дасьведчаньні, а на словах, пачутых ад аўтарытэтных настаўнікаў. Толькі так можна здабыць сапраўднае веданьне. Сэнс гэтага веданьня адкрываецца толькі таму, хто зьвяртаецца па дапамогу да чалавека, які ўжо спасьціг яго. У грамадзтве варнашрамы існуе традыцыя, паводле якой перад сьмерцю чалавек павінен пакаяцца й загладзіць свае грахі. Той, хто шмат грашыў, абавязкова павінен накласьці на сябе пакаяньне, якое на санскрыце называецца прайашчітта. Інакш ён немінуча патрапіць на пякельныя плянэты, дзе будзе пакутаваць за свае грахі.