Бг. 1.42

दोषैरेतैः कुलघ्न‍ानां वर्णसङ्करकारकैः ।
उत्साद्यन्ते जातिधर्माः कुलधर्माश्च शाश्वताः ॥ ४२ ॥
дошаір этаіх кула-гхнанам
варна-санкара-каракаіх
утсадйанте джаті-дхарма
кула-дхармаш ча шашватах

Паслоўны пераклад

дошаіх — грахамі; этаіх — гэтымі; кула-гхнанам — што разбураюць сям'ю; варна-санкара — нежаданых нашчадкаў; каракаіх — прычынамі зьяўленьня; утсадйанте — спыняюцца; джаті-дхармах — дзеяньні на карысьць грамадзтва; кула-дхармах — сямейныя традыцыі; ча — таксама; шашватах — непарушныя.

Пераклад

Грахі тых, хто разбурае сямейныя традыцыі і спрыяе зьяўленьню нежаданых дзяцей, спыняюць дзейнасьць на карысьць сям'і й грамадзтва ў цэлым.

Камэнтар

Сацыяльная дзейнасьць чатырох саслоўяў разам з дабрачыннай дзейнасьцю, якой займаецца кожная сям'я ў грамадзтве санатана-дхармы або варнашрама-дхармы, накіраваныя на тое, каб дапамагчы чалавеку цалкам вызваліцца ад матэрыяльнага рабства. Таму, калі неадказныя людзі, якія стаяць на чале грамадзтва, руйнуюць традыцыі санатана-дхармы, у грамадзтве запаноўвае хаос і людзі забываюць пра вышэйшую мэту жыцьця – Вішну. Такіх правадыроў грамадзтва называюць сьляпцамі, і тыя, хто ідзе за імі, асуджаныя жыць у дзяржаве, дзе няма й ня можа быць парадку.

Навігацыя галоўнага мэню