Бг. 1.24

सञ्जय उवाच
एवमुक्तो हृषीकेशो गुडाकेशेन भारत ।
सेनयोरुभयोर्मध्ये स्थापयित्वा रथोत्तमम् ॥ २४ ॥
санджайа увача
эвам укто хрішікешо
гудакешена бхарата
сенайор убхайор мадхйе
стхапайітва ратхоттамам

Паслоўны пераклад

санджайах увача — Санджая сказаў; эвам — такім чынам; уктах — той, да якога была зьвернутая просьба; хрішікешах — Госпад Крышна; гудакешена — Арджуны; бхарата — о нашчадак Бхараты; сенайох — армій; убхайох — двух; мадхйе — паміж; стхапайітва — паставіўшы; ратха-уттамам — цудоўную калясьніцу.

Пераклад

Санджая сказаў:

О нашчадак Бхараты, у адказ на просьбу Арджуны Госпад Крышна вывеў наперад ягоную цудоўную калясьніцу й паставіў яе паміж двума войскамі.

Камэнтар

У гэтым вершы Арджуна названы Гудакешам. Гудака значыць «сон», а гудакеша «той, хто перамог сон». Пад сном часам маецца на ўвазе невуцтва. Інакш кажучы, дзякуючы свайму сяброўству з Крышнам Арджуна змог адолець і сон, і невуцтва. Будучы вялікім адданым Крышны, ён ні на імгненьне не забываў Яго, бо адданыя ня могуць інакш. Наяве або ў сьне, адданыя няспынна думаюць пра імя Крышны, Ягоны вобраз, Ягоныя якасьці й боскія гульні. І дзякуючы таму, што адданы заўсёды думае пра Крышну яму ўдаецца перамагчы сон і невуцтва. Такі стан называюць сьвядомасьцю Крышны або самадхі. Зьяўляючыся Хрышыкешам, уладаром пачуцьцяў і вума ўсіх жывых істотаў, Крышна ведаў, чаму Арджуна папрасіў Яго паставіць калясьніцу паміж двума войскамі. Выканаўшы ягоную просьбу, Госпад сказаў наступнае.

Навігацыя галоўнага мэню