Бг. 9.23

येऽप्यन्यदेवताभक्ता यजन्ते श्रद्धयान्विता: ।
तेऽपि मामेव कौन्तेय यजन्त्यविधिपूर्वकम् ॥ २३ ॥
йе 'пй анйа-девата-бхакта
йаджанте шраддхайанвітах
те 'пі мам эва каунтейа
йаджантй авідхі-пурвакам

Паслоўны пераклад

йе — якія; апі — таксама; анйа — іншым; девата — багам; бхактах — адданыя; йаджанте — пакланяюцца; шраддхайа анвітах — надзеленыя верай; те — яны; апі — таксама; мам — Мне; эва — толькі; каунтейа — о сын Куньці; йаджанті — пакланяюцца; авідхі-пурвакам — ня так, як трэба.

Пераклад

Тыя, хто зь верай пакланяецца іншым багам, насамрэч пакланяюцца Мне аднаму, о сын Куньці, але робяць гэта няправільна.

Камэнтар

«Тыя, хто пакланяецца напаўбагам, – кажа Крышна, – робяць ня надта разумна, хоць такім чынам яны ўскосна пакланяюцца Мне». Калі чалавек палівае вадой лісьце й галіны дрэва, але пакідае сухімі карані, гэта значыць, што або ў яго няма патрэбных ведаў, або ён не выконвае прадпісаньняў. Гэтаксама, клапоцячыся пра розныя часткі цела, патрэбна забясьпечваць ежай толькі страўнік. Напаўбагі падобныя да міністраў і службоўцаў ва ўрадзе Вярхоўнага Госпада. Чалавек павінен выконваць законы, устаноўленыя ўрадам, а не падпарадкоўвацца жадункам службоўцаў, якія кіруюць асобнымі ўстановамі. Гэтак і мы павінны пакланяцца Вярхоўнаму Госпаду, і нікому іншаму. Тады ўсе службоўцы ва ўрадзе Госпада будуць задаволены намі. Службоўцы розных званьняў і рангаў дзейнічаюць ад імя ўрада, і іх подкуп зьяўляецца парушэньнем закона. На гэта ўказвае слова авідхі-пурвакам. Інакш кажучы, Крышна не ўхваляе бессэнсоўнага пакланеньня напаўбагам.

Навігацыя галоўнага мэню