Бг. 9.16

अहं क्रतुरहं यज्ञ: स्वधाहमहमौषधम् ।
मन्‍त्रोऽहमहमेवाज्यमहमग्न‍िरहं हुतम् ॥ १६ ॥
ахам кратур ахам йаджна
свадхахам ахам аушадхам
мантро 'хам ахам эваджйам
ахам агнір ахам хутам

Паслоўны пераклад

ахам — Я; кратух — ведычны абрад; ахам — Я; йаджнах — ахвярапрынашэньне, прадпісанае ў смріті; свадха — дар; ахам — Я; ахам — Я; аушадхам — гаючая трава; мантрах — трансцэндэнтны гімн; ахам — Я; ахам — Я; эва — безумоўна; аджйам — топленае масла; ахам — Я; агніх — агонь; ахам — Я; хутам — якое прыносяць у ахвяру.

Пераклад

Але ведычны абрад, ахвярапрынашэньне, дары продкаў, гаючая трава і трансцэндэнтны гімн – усё гэта Я. Я – масла, агонь і тое, што прыносіцца ў ахвяру.

Камэнтар

Ведычны абрад джйотіштома – гэта таксама Крышна, гэтак жа як і маха-йаджна, апісаная ў смріті. Паднашэньні Пітрылоцы, то бок ахвярапрынашэньне, якое выконваюць дзеля таго, каб задаволіць насельнікаў Пітрылокі, лічаць адмысловымі лекамі ў форме топленага масла – і гэта таксама Крышна. Мантры, што суправаджаюць ахвярапрынашэньне, – таксама Крышна, роўна як і разнастайныя стравы, прыгатаваныя з малака і малочных прадуктаў і якія прыносяцца ў ахвяру. Агонь – гэта таксама Крышна, бо ён адзін зь пяці матэрыяльных элемэнтаў і таму лічыцца аддзеленай энэргіяй Крышны. Інакш кажучы, ведычныя ахвярапрынашэньні, рэкамэндаваныя ў разьдзеле Ведаў карма-канда, у сукупнасьці таксама зьяўляюцца Крышнам. Вось чаму лічыцца, што тыя, хто аддана служыць Крышне, ужо выканалі ўсе ахвярапрынашэньні, рэкамэндаваныя ў Ведах.

Навігацыя галоўнага мэню