Бг. 10.27

उच्‍चैःश्रवसमश्वानां विद्धि माममृतोद्भ‍वम् ।
ऐरावतं गजेन्द्राणां नराणां च नराधिपम् ॥ २७ ॥
уччаіхшравасам ашванам
віддхі мам амрітодбхавам
аіраватам гаджендранам
наранам ча нарадхіпам

Паслоўны пераклад

уччаіхшравасам — Уччайхшраву; ашванам — са скакуноў; віддхі — ведай; мам — Мяне; амріта-удбхавам — які ўзьнік на сьвет падчас зьбіваньня акіяна; аіраватам — Aйравату; гаджа-індранам — з магутных сланоў; наранам — зь людзей; ча — і; нара-адхіпам — цар.

Пераклад

Сярод коней Я – Уччайхшрава, які ўзьнік на сьвет падчас зьбіваньня акіяна для атрыманьня нэктару. Сярод магутных сланоў Я – Aйравата, а сярод людзей – цар.

Камэнтар

Напаўбагі (слугі Госпада) і дэманы (асуры) узяліся аднойчы зьбіваць малочны акіян. У выніку зьбіваньня зьявіліся нэктар і атрута. Атруту выпіў Госпад Шыва, а з нэктару паўстала шмат жывых істотаў, сярод якіх быў конь Уччайхшрава і слон Aйравата. Паколькі яны зьявіліся з нэктару, гэта не звычайныя жывёлы, і таму яны прадстаўляюць Крышну.

Сярод людзей прадстаўніком Крышны зьяўляецца цар, таму што Крышна клапоціцца пра ўвесь сусьвет, і цары, якія сталі царамі дзякуючы сваёй праведнасьці, таксама пякуцца пра дабрабыт сваіх падданых. Такія ўладары, як Махараджа Юдхіштхіра, Махараджа Парыкшыт і Госпад Рама, былі ў вышэйшай ступені набожнымі царамі, якія заўсёды клапаціліся пра сваіх падданых. Веды называюць цара прадстаўніком Бога на зямлі. У наш час разам з забыцьцём прынцыпаў рэлігіі манархія прыйшла ў заняпад і ўрэшце была скасавана. Аднак відавочна, што ў мінулым людзі, якія знаходзіліся пад апекай справядлівых цароў, былі больш шчасьлівыя.

Навігацыя галоўнага мэню