Але, адмовіўшыся ваяваць за правую справу, ты наклічаш на сябе грэх грэбаваньня рэлігійным абавязкам, і твая слава ваяра пацьмянее.
Aрджуна быў знакамітым ваяром, ён прыдбаў славу ў бітвах з многімі вялікімі напаўбагамі, сярод якіх быў нават Госпад Шыва. Уступіўшы ў бой з Шывам, перапранутым у паляўнічага, і перамогшы яго, Aрджуна даставіў яму велізарнае задавальненьне. Ва ўзнагароду за гэта ён атрымаў ад Шывы зброю, якая мела назву пашупата-астра. Усе ведалі, што Aрджуна быў вялікім ваяром. Сам Дроначар'я даў яму багаславеньне і ўручыў цудоўную зброю, якой Aрджуна мог забіць нават свайго настаўніка. Многія вялікія ваяры, у тым ліку і сапраўдны бацька Aрджуны – цар напаўбагоў Індра, прызналі яго баявыя заслугі. Так што, пакінуўшы поле бою, Aрджуна ня толькі здрадзіць абавязку кшатрыя, але і пазбудзецца сваёй славы, страціць добрае імя і пракладзе сабе дарогу ў пекла. Інакш кажучы, ён апынецца ў пекле не таму, што будзе ваяваць, а таму, што пойдзе з поля бітвы.