Бг. 14.4

सर्वयोनिषु कौन्तेय मूर्तय: सम्भवन्ति या: ।
तासां ब्रह्म महद्योनिरहं बीजप्रद: पिता ॥ ४ ॥
сарва-йонішу каунтейа
муртайах самбхаванті йах
тасам брахма махад йонір
ахам біджа-прадах піта

Паслоўны пераклад

сарва-йонішу — ува ўсіх відах жыцьця; каунтейа — о сын Куньці; муртайах — формы; самбхаванті — зьяўляюцца; йах — якія; тасам — іх; брахма — вышэйшае; махат йоніх — улоньне матэрыяльнай прыроды; ахам — Я; біджа-прадах — які дае семя; піта — бацька.

Пераклад

Ведай жа, о сын Куньці, што ўсе віды жыцьця спароджаны матэрыяльнай прыродай, а Я – бацька, які дае семя.

Камэнтар

У гэтым вершы ясна сказана, што Вярхоўны Госпад, Крышна, – спрадвечны бацька ўсяго жывога. Жывыя істоты злучаюць у сабе матэрыяльны і духоўны пачатак. Яны ёсьць ня толькі на Зямлі, але й на ўсіх іншых плянэтах сусьвету, аж да вышэйшай зь іх, абіцелі Госпада Брахмы. Жывыя істоты жывуць усюды: у зямлі, у вадзе й нават у агні. І маці ўсіх жывых істотаў зьяўляецца матэрыяльная прырода, а Крышна апладняе яе. Сэнс дадзенага верша ў тым, што Госпад памяшчае ва ўлоньне матэрыяльнай прыроды семя жывых істотаў, якія зьяўляюцца на сьвет у пэрыяд стварэньня сусьвету ў розных відах жыцьця, паводле сваёй кармы.

Навігацыя галоўнага мэню