Той, хто дзейнічае, не імкнучыся цешыцца пладамі сваёй працы, валодае ўсёй поўнасьцю веданьня. Мудрацы кажуць пра такога чалавека, што ўсе наступствы ягоных дзеяньняў згарэлі ў агні дасканалага веданьня.
Толькі той, хто валодае дасканалым веданьнем, можа зразумець дзеяньні чалавека, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны. Паколькі чалавек, які валодае сьвядомасьцю Крышны, не імкнецца да пачуцьцёвых асалодаў, пра яго кажуць, што ён спаліў усе наступствы сваіх дзеяньняў у агні дасканалага веданьня – веданьня пра тое, што па сваёй прыродзе ён зьяўляецца вечным слугой Вярхоўнай Асобы Бога. Толькі той, хто зразумеў гэтую ісьціну, валодае сапраўдным веданьнем. Гэтае веданьне падобна да агню, які, бліснуўшы, спальвае дашчэнту ўсе наступствы нашае дзейнасьці.