Бг. 11.8

न तु मां शक्यसे द्रष्टुमनेनैव स्वचक्षुषा ।
दिव्यं ददामि ते चक्षु: पश्य मे योगमैश्वरम् ॥ ८ ॥
на ту мам шакйасе драштум
аненаіва сва-чакшуша
дівйам дадамі те чакшу
пашйа ме йогам аішварам

Паслоўны пераклад

на — не; ту — але; мам — Мяне; шакйасе — можаш; драштум — убачыць; анена — гэтым; эва — безумоўна; сва-чакшуша — сваім зрокам; дівйам — боскі; дадамі — даю; те — табе; чакшух — зрок; пашйа — убач; ме — Маё; йогам аішварам — неспасьціжная містычная магутнасьць.

Пераклад

Але паколькі ты ня зможаш убачыць Мяне сваімі цяперашнімі вачамі, Я дам табе боскі зрок. Убач Маю ўладарную сілу!

Камэнтар

Чысты адданы не імкнецца ўбачыць Крышну ні ў якой зь Ягоных формаў, апроч двухрукай. Сусьветную форму адданы можа ўбачыць з ласкі Госпада, але сузірае ён яе не вумом, а духоўнымі вачамі. Як кажа Крышна, каб убачыць сусьветную форму, Aрджуне трэба зьмяніць не сьвядомасьць, а ўсяго толькі вочы. З наступных вершаў стане ясна, што сусьветная форма Крышны ня вельмі важная. І ўсё ж, паколькі Aрджуна хацеў убачыць яе, Госпад даў яму зрок, які дазволіў зрабіць гэта.

Адданых, якія добра разумеюць істу духоўных стасункаў з Крышнам, прыцягваюць Ягоныя чароўныя асобавыя якасьці, а ня бляск матэрыяльнага хараства Крышны. Сябры Крышны, Яго таварышы па гульнях і бацькі ніколі ня просяць, каб Крышна прадэманстраваў Свае ўласьцівасьці й багацьце. Паглынутыя чыстай любоўю да Крышны, яны нават ня ведаюць пра тое, што Крышна – Вярхоўная Асоба Бога. Дорачы Крышне сваю любоў у адказ на Ягоную любоў, яны забываюць, што перад імі Ўсявышні. У «Шрымад-Бхагаватам» гаворыцца, што хлопчыкі-пастушкі, сябры Крышны, – у вышэйшай ступені набожныя душы, якія атрымалі магчымасьць гуляць зь Ім пасьля вялікага мноства пражытых жыцьцяў. Яны ня ведаюць, што Крышна – Вярхоўная Асоба Бога. Для іх Ён проста сябар. Таму Шукадэва Госвамі кажа:

іттхам сатам брахма-сукханубхутйа
дасйам гатанам пара-даіватена
майашрітанам нара-даракена
сакам віджахрух кріта-пунйа-пунджах

«Перад намі Вярхоўны Госпад, якога вялікія мудрацы лічаць безасабовым Брахманам, адданыя – Вярхоўнай Асобай Бога, а звычайныя людзі – спараджэньнем матэрыяльнай прыроды. І гэтыя хлопчыкі, якія зьдзейсьнілі ў мінулых жыцьцях вялікае мноства набожных учынкаў, цяпер гуляюць зь Ім – Вярхоўнай Асобай Бога» (Бхаг., 10.12.11).

Адданыя, зазвычай, не імкнуцца ўбачыць вішва-рупу, сусьветную форму Госпада, аднак Aрджуна хацеў убачыць яе, каб атрымаць пацьверджаньне словам Крышны і паказаць будучым пакаленьням, што Крышна ня толькі тэарэтычна й па-філязофску даказаў, што Ён – Усявышні, але і паўстаў такім перад Aрджунам. Aрджуна павінен быў атрымаць гэтае пацьверджаньне, бо зьяўляўся першым зьвяном у ланцугу парампары. Тыя, хто сапраўды хоча спасьцігнуць Вярхоўную Асобу Бога, Крышну, і ўсе, хто ідзе па стапах Aрджуны, павінны зразумець, што Крышна не абмежаваўся тэарэтычным доказам таго, што Ён – Усявышні, Ён сапраўды паказаў Сябе такім.

Госпад даў Aрджуне асаблівы зрок, які дазволіў яму ўбачыць сусьветную форму Крышны, хоць Ён ведаў, што сам Aрджуна, як ужо было сказана, зусім не імкнуўся да гэтага.

Навігацыя галоўнага мэню