Бг. 11.31

आख्याहि मे को भवानुग्ररूपो
नमोऽस्तु ते देववर प्रसीद ।
विज्ञातुमिच्छामि भवन्तमाद्यं
न हि प्रजानामि तव प्रवृत्तिम् ॥ ३१ ॥
акхйахі ме ко бхаван угра-рупо
намо 'сту те дева-вара прасіда
віджнатум іччхамі бхавантам адйам
на хі праджанамі тава правріттім

Паслоўны пераклад

акхйахі — (калі ласка) раскажы; ме — мне; ках — хто; бхаван — Ты; угра-рупах — форма, што наводзіць страх; намах асту — хай будзе пашана; те — Табе; а-вару — о вялікі сярод напаўбагоў; прасіда — будзь міласьцівы; віджнатум — ведаць; іччхамі — жадаю; бхавантам — Цябе; адйам — спрадвечнага; на — не; хі — безумоўна; праджанамі — ведаю; тава — Твая; правріттім — місыя.

Пераклад

О Бог багоў, о лютаяўны Госпад, скажы мне, хто Ты. Зьлітуйся нада мною. Я схіляюся перад Табой. Ты – адвечны Госпад, і я хачу ведаць, які Ты і дзеля чаго Ты прыйшоў у гэты сьвет.

Навігацыя галоўнага мэню