Бг. 8.7

तस्मात्सर्वेषु कालेषु मामनुस्मर युध्य च ।
मय्यर्पितमनोबुद्धिर्मामेवैष्यस्यसंशय: ॥ ७ ॥
тасмат сарвешу калешу
мам анусмара йудхйа ча
майй арпіта-мано-буддхір
мам эвайшйасй асамшайах

Паслоўны пераклад

тасмат — таму; сарвешу — у кожны; калешу — час; мам — Мяне; анусмара — працягвай помніць; йудхйа — ваюй; ча — і; майі — на Мне; арпіта — засяроджаны; манах — вум; буддхіх — той, чый розум; мам — да Мяне; эва — абавязкова; эшйасі — прыйдзеш; асамшайах — які ня мае сумневаў.

Пераклад

Таму, о Aрджуна, заўсёды думай пра Мяне ў вобразе Крышны і ў той жа час змагайся, выконваючы свой абавязак. Прысьвячаючы Мне ўсе свае дзеяньні і трымаючы вум і розум засяроджанымі на Мне, ты абавязкова дасягнеш Маёй абіцелі.

Камэнтар

Настаўленьне, якое Крышна дае Aрджуне ў гэтым вершы, мае вялікае значэньне для ўсіх людзей, занятых мірскімі справамі. Госпад ня кажа, што трэба адмовіцца ад сваіх заняткаў ці абавязкаў. Чалавек можа працягваць выконваць іх, і ў той жа час ён павінен думаць пра Крышну, паўтараючы мантру Харэ Крышна. Гэта дапаможа яму ачысьціцца ад матэрыяльнай гнюсі і засяродзіць на Крышне свой вум і розум. Той, хто паўтарае імёны Крышны, абавязкова дасягне Ягонай вышэйшай плянэты, Крышналокі.

Навігацыя галоўнага мэню