Бг. 18.68

य इदं परमं गुह्यं मद्भ‍क्तेष्वभिधास्यति ।
भक्तिं मयि परां कृत्वा मामेवैष्यत्यसंशय: ॥ ६८ ॥
йа ідам парамам гухйам
мад-бхактэшв абхідхасйаці
бхакцім майі парам крытва
мам эвайшйатй асамшайах

Паслоўны пераклад

йах — які; ідам — гэту; парамам — самую; гухйам — вышэйшую таямніцу; мат — Маіх; бхактэшу — сярод адданых; абхідхасйаці — тлумачыць; бхакцім — адданае служэньне; майі — Мне; парам — трансцэндэнтнае; крытва — выканаўшы; мам — да Мяне; эва — абавязкова; эшйаці — прыйдзе; асамшайах — без сумневу.

Пераклад

Той, хто адкрывае гэту вышэйшую таямніцу Маім адданым, абавязкова атрымае дар чыстага адданага служэньня і пад канец жыцьця вернецца да Мяне.

Камэнтар

Звычайна «Бхагавад-гіту» рэкамэндуюць абмяркоўваць толькі сярод адданых, бо неаданныя ня здольныя спасьцігнуць Крышну і «Бхагавад-гіту». Тыя, хто адмаўляецца прыняць Крышну такім, які Ён ёсьць, і «Бхагавад-гіту» такой, якая яна ёсьць, не павінны камэнтаваць яе на свой лад, каб ня трапіць у разрад блюзьнераў. «Бхагавад-гіту» трэба тлумачыць людзям, якія гатовы прызнаць Крышну Вярхоўнай Асобай Бога. Гэтае пісаньне прызначана толькі для адданых, а не для філёзафаў-эмпірыкаў. Аднак той, хто шчыра імкнецца растлумачыць істу «Бхагавад-гіты», не скажаючы сэнс, будзе прагрэсаваць у адданым служэньні і ўрэшце стане чыстым адданым Госпада. A чыстае адданае служэньне неадменна прывядзе яго дамоў, да Бога.

Навігацыя галоўнага мэню