Бг. 18.48

सहजं कर्म कौन्तेय सदोषमपि न त्यजेत् ।
सर्वारम्भा हि दोषेण धूमेनाग्न‍िरिवावृता: ॥ ४८ ॥
саха-джам карма каўнтэйа
са-дошам апі на тйаджэт
сарварамбха хі дошэна
дхумэнагнір іваврытах

Паслоўны пераклад

саха-джам — народжаную разам; карма — дзейнасьць; каўнтэйа — о сын Куньці; са-дошам — якая мае загану; апі — хоць; на — не; тйаджэт — хай адкіне; сарва-арамбхах — усе распачынаньні; хі — бо; дошэна — заганай; дхумэна — дымам; агніх — агонь; іва — як; аврытах — пакрыты.

Пераклад

Кожнае дзеяньне нясе ў сабе загану, падобна агню, які заўсёды пакрыты дымам. Таму, о сын Куньці, ніхто не павінен адмаўляцца ад абавязкаў, спароджаных ягонай прыродай, колькі б заганаў яны ў сабе ня несьлі.

Камэнтар

Усе дзеяньні абумоўленай жывой істоты апаганены ўплывам гунаў матэрыяльнай прыроды. Брахманам даводзіцца зьдзяйсьняць ахвярапрынашэньні, зьвязаныя з забойствам жывёлаў. Падобна гэтаму, кшатрый, якім бы набожным ён ні быў, змушаны ваяваць з ворагамі. Гэта непазьбежна. Аналягічна, камэрсант, нават самы прыстойны, часам павінен хаваць свае прыбыткі, каб не згалець, альбо праводзіць апэрацыі на чорным рынку. Усё гэта патрэбна, і пазьбегнуць гэтага цалкам немагчыма. Шудра, які служыць дрэннаму гаспадару, вымушаны выконваць ягоныя загады і часам рабіць тое, чаго рабіць ня варта. Але, нягледзячы на ўсе заганы, чалавек павінен працягваць выконваць прадпісаныя яму абавязкі, бо яны адпавядаюць ягонай прыродзе.

Тут Крышна робіць вельмі добрае параўнаньне. Хоць агонь сам па сабе чысты, ён пакрыты клубамі дыму. Аднак дым не паганіць агню. Нават пакрыты дымам, агонь застаецца самым чыстым з усіх матэрыяльных элемэнтаў. Кшатрый, які адмаўляецца ад выкананьня свайго абавязку, ня можа быць упэўнены ў тым, што, прыняўшы на сябе абавязкі брахмана, ён будзе цалкам пазбаўлены ад малапрыемных заняткаў. Адсюль вынікае, што ў матэрыяльным сьвеце няма істоты, абсалютна вольнай ад матэрыяльнае гнюсі. У гэтым сэнсе прыклад з агнём і дымам вельмі паказальны. Калі ўзімку мы вымаем з агню распалены камень, дым выядае нам вочы й нос, але гэта зусім ня значыць, што трэба спыніць карыстацца агнём. Таксама мы не павінны адмаўляцца ад выкананьня сваіх абавязкаў толькі таму, што гэта не заўсёды прыемна. Наадварот, набраўшыся рашучасьці, мы павінны працягваць служыць Вярхоўнаму Госпаду, выконваючы свае абавязкі ў сьвядомасьці Крышны. Гэта дасканаласьць дзейнасьці. Калі чалавек выконвае свае абавязкі для таго, каб задаволіць Вярхоўнага Госпада, ягоная дзейнасьць вызваляецца ад заганаў. Калі, зьвязаныя з адданым служэньнем, вынікі нашай працы ачышчаюцца, мы атрымліваем здольнасьць убачыць сваё духоўнае «я», то бок дасягаем самаўсьведамленьня.

Навігацыя галоўнага мэню