Бг. 18.32

अधर्मं धर्ममिति या मन्यते तमसावृता ।
सर्वार्थान्विपरीतांश्च बुद्धि: सा पार्थ तामसी ॥ ३२ ॥
адхармам дхармам іці йа
манйатэ тамасаврыта
сарвартхан віпарытамш ча
буддхіх са партха тамасі

Паслоўны пераклад

адхармам — бязбожнасьць; дхармам — рэлігію; іці — так; йа — які; манйатэ — лічыць; тамаса — ілюзіяй; аврыта — пакрыты; сарва-артхан — усе рэчы; віпарытан — скажоныя; ча — таксама; буддхіх — розум; са — гэты; партха — о сын Прытхі; тамасі — які адносіцца да гуны невуцтва.

Пераклад

Розум, які прымае бязбожнасьць за рэлігію, а рэлігію за бязбожнасьць, які заблытаўся, пагружаны ў цемру і які ўвесь час зьбівае чалавека з сапраўднага шляху, о Партха, зьяўляецца розумам у гуне невуцтва.

Камэнтар

Розум у гуне невуцтва заўсёды дзейнічае ня так, як трэба. Ён прымае за рэлігію тое, што ня мае да яе ніякага дачыненьня, а сапраўдную рэлігію адпрэчвае. Людзі ў гуне невуцтва прымаюць вялікую душу за звычайнага чалавека, а звычайнага чалавека – за вялікую душу. Яны называюць праўду хлусьнёй, а хлусьню – праўдай. Што б яны ні рабілі, яны заўсёды абіраюць няправільны шлях, таму гаворыцца, што іхны розум знаходзіцца ў гуне невуцтва.

Навігацыя галоўнага мэню