Бг. 18.2

श्रीभगवानुवाच
काम्यानां कर्मणां न्यासं सन्न्यासं कवयो विदु: ।
सर्वकर्मफलत्यागं प्राहुस्त्यागं विचक्षणा: ॥ २ ॥
шры-бхагаван увача
камйанам карманам нйасам
саннйасам кавайо відух
сарва-карма-пхала-тйагам
прахус тйагам вічакшанах

Паслоўны пераклад

шры-бхагаван увача — Вярхоўны Госпад сказаў; камйанам — прадыктаваных жаданьнем; карманам — дзеяньняў; нйасам — адхіленьне; саннйасам — адрачэньне ад сьвету; кавайах — дасьведчаныя мудрацы; відух — ведаюць; сарва — усялякай; карма — дзейнасьці; пхала — ад вынікаў; тйагам — адмова; прахух — называюць; тйагам — безуважнасьцю; вічакшанах — дасьведчаныя людзі.

Пераклад

Вярхоўны Госпад сказаў: Адмову ад дзейнасьці дзеля задавальненьня матэрыяльных жаданьняў вялікія мудрацы называюць адрачэньнем ад сьвету [саньясай]. A адмову ад пладоў усялякай дзейнасьці – безуважнасьцю [цьягай].

Камэнтар

Чалавек павінен адмовіцца ад дзейнасьці, заснаванай на жаданьні цешыцца ейнымі пладамі. Так прадпісвае «Бхагавад-гіта». Разам з тым варта працягваць займацца дзейнасьцю, якая дапамагае атрымаць духоўнае веданьне. Гэта стане ясна з наступных вершаў. Веды рэкамэндуюць мноства ахвярапрынашэньняў, якія зьдзяйсьняюцца для дасягненьня той ці іншай мэты. Ёсьць ахвярапрынашэньні, якія дапамагаюць чалавеку зачаць добрага сына ці трапіць на райскія плянэты, але насамрэч ад любых ахвярапрынашэньняў, мэтай якіх зьяўляецца спаўненьне матэрыяльных жаданьняў, трэба адмовіцца. У той жа час ад ахвярапрынашэньняў у імя ачышчэньня сэрца і авалоданьня духоўным веданьнем адмаўляцца ня трэба.

Навігацыя галоўнага мэню