Мудры і адхілены чалавек, які знаходзіцца ў гуне даброці, дзейнічае ня ведаючы сумневаў, бязь непрыязі да неспрыяльнай і прыхільнасьці да спрыяльнай дзейнасьці.
Чалавек у сьвядомасьці Крышны, таксама як і той, хто дзейнічае ў гуне даброці, ніколі не адчувае непрыязі да таго, што прычыняе клопат ягонаму целу, чалавек гэта ці абставіны. Ён выконвае свой абавязак у належным месцы і ў належны час, зь якімі б нязручнасьцямі гэта ні было зьвязана. Такі чалавек заўсёды знаходзіцца на духоўным узроўні. Будучы самым разумным зь людзей, ён дзейнічае ня маючы сумневаў.