Той, хто засвоіў гэтыя веды пра матэрыяльную прыроду, пра жывую істоту і пра ўзаемадзеяньні гунаў прыроды, абавязкова атрымае вызваленьне. Ён больш не народзіцца ў матэрыяльным сьвеце, якое б становішча ён цяпер ні займаў.
Чалавек, які спазнаў матэрыяльную прыроду, Звышдушу, індывідуальную душу і іх узаемаадносіны, вызваляецца з матэрыяльнага палону і пераносіцца ў духоўны сьвет, каб больш не вяртацца ў матэрыяльны сьвет. Такі вынік веданьня. Мэта працэсу спазнаньня – уразумець, што жывая істота апынулася ў матэрыяльным сьвеце памылкова. Таму чалавек павінен прыкласьці ўсе намаганьні, каб у зносінах з аўтарытэтнымі настаўнікамі – сьвятымі людзьмі і гуру – зразумець сваё становішча і разьвіць у сабе духоўную сьвядомасьць, ці сьвядомасьць Крышны, вывучаючы «Бхагавад-гіту» ў тым выглядзе, у якім яе распавёў Вярхоўны Госпад. Тады ён больш ніколі не трапіць у матэрыяльны сьвет; ён вернецца ў сьвет духоўны, дзе жыцьцё вечнае, споўненае веданьня і асалоды.