Лепшы зь іх той, хто валодае дасканалым веданьнем і цалкам аддае сябе чыстаму адданаму служэньню Мне. Я вельмі дарагі такому адданаму, і ён вельмі дарагі Мне.
Калі пакутныя, дапытлівыя, тыя, хто застаўся бяз гроша, і тыя, хто імкнецца да вышэйшага веданьня, цалкам ачысьцяцца ад гнюсі матэрыяльных жаданьняў, яны могуць стаць чыстымі адданымі Госпада. Зь іх той, хто вольны ад усіх матэрыяльных жаданьняў і спасьціг Aбсалютную Ісьціну, робіцца па-сапраўднаму чыстым адданым. Паводле словаў Самаго Госпада, лепшым адданым зьяўляецца той, хто служыць Яму, валодаючы дасканалым веданьнем. Спазнаючы духоўную навуку, чалавек разумее, што ягонае сапраўднае «я» адрозьніваецца ад матэрыяльнага цела, і потым спасьцігае безасабовы Брахман і Параматму. Цалкам ачысьціўшыся, ён усьведамляе сваё спрадвечнае становішча – становішча вечнага слугі Бога. Такім чынам, маючы зносіны з чыстымі адданымі, чатыры тыпы праведнікаў ачышчаюцца ад матэрыяльнае гнюсі. З тых, хто знаходзіцца на пачатковых стадыях адданага служэньня, чалавек, які валодае дасканалым веданьнем пра Вярхоўнага Госпада, асабліва дарагі Яму. Ён спазнаў боскую прыроду Вярхоўнай Асобы Бога і прысьвяціў сябе адданаму служэньню, таму ён надзейна абаронены ад матэрыяльнае гнюсі.