У той жа час, ахвяраваньне, зробленае ў разьліку на ўзнагароду, з жаданьнем у будучыні нацешыцца ягонымі пладамі альбо зробленае неахвотна, лічыцца ахвяраваньнем у гуне жарсьці.
Часам людзі даюць ахвяраваньні, спадзеючыся трапіць у рай, ці робяць іх зь вялікай неахвотай і потым шкадуюць: «Навошта я аддаў так многа грошай?» Бывае так, што чалавек робіць змушанае ахвяраваньне, падначальваючыся патрабаваньню вышэйшага. Такія ахвяраваньні адносяцца да гуны жарсьці.
Ёсьць таксама шмат дабрачынных фондаў, якія вылучаюць сродкі арганізацыям, чыя мэта – пачуцьцёвыя асалоды. Ведычныя пісаньні не рэкамэндуюць зьдзяйсьняць падобныя ахвяраваньні. Яны заклікаюць людзей займацца вылучна дабрачыннасьцю ў гуне даброці.