सुहृन्मित्रार्युदासीनमध्यस्थद्वेष्यबन्धुषु ।
साधुष्वपि च पापेषु समबुद्धिर्विशिष्यते ॥ ९ ॥сухрын-мітрарй-удасіна- мадхйастха-двешйа-бандхушу
садхушв апі ча папэшу сама-буддхір вішышйатэ
Паслоўны пераклад
су-хрыт — да тых, хто па прыродзе сваёй жадае іншым дабра; мітра — да спагадных дабрадзеяў; ары — да ворагаў; удасіна — да пабочных назіральнікаў; мадхйа-стха — да пасярэднікаў; двешйа — да зайздросьнікаў; бандхушу — да сваякоў ці зычліўцаў; садхушу — да праведнікаў; апі — нават; ча — і; папэшу — да грэшнікаў; сама-буддхіх — той, хто да ўсіх ставіцца аднолькава; вішышйатэ — пераўзыходзіць.
Пераклад
Яго пераўзыходзіць той, хто аднолькава ставіцца да ўсіх, хаця б гэта былі шчырыя зычліўцы, спагадныя дабрадзеі, пабочныя назіральнікі, пасярэднікі паміж ім і ягонымі ворагамі, зайздросьлівыя, сябры ці ворагі, праведнікі ці грэшнікі.