Бг. 6.24

स निश्चयेन योक्तव्यो योगोऽनिर्विण्णचेतसा ।
सङ्कल्पप्रभवान्कामांस्त्यक्त्वा सर्वानशेषत: ।
मनसैवेन्द्रियग्रामं विनियम्य समन्तत: ॥ २४ ॥
са нішчайена йоктавйо
його ’нірвінна-чэтаса
санкалпа-прабхаван камамс
тйактва сарван ашэшатах
манасайвендрыйа-грамам
вінійамйа самантатах

Паслоўны пераклад

сах — тая; нішчайена — з рашучасьцю; йоктавйах — тая, якой варта; йогах — ёга; анірвінна-чэтаса — няўхільна; санкалпа — разважаньнямі; прабхаван — спароджаныя; каман — матэрыяльныя жаданьні; тйактва — зжыўшы; сарван — усё; ашэшатах — цалкам; манаса — вумом; эва — безумоўна; індрыйа-грамам — усе пачуцьці; вінійамйа — падначаліўшы; самантатах — з усіх бакоў.

Пераклад

Займацца ёгай трэба з рашучасьцю і верай, ніколі не сыходзячы з абранага шляху. Трэба пазбавіцца ад усіх без вынятку матэрыяльных жаданьняў, што ўзьнікаюць у вуме, і з дапамогай вума падначаліць сабе ўсе пачуцьці.

Камэнтар

Той, хто займаецца ёгай, павінен мець рашучасьць і цярпліва працягваць свае заняткі, не сыходзячы з абранага шляху. Ён павінен верыць у тое, што ўрэшце дасягне посьпеху, і зь вялікай зацятасьцю рухацца наперад, не адчайваючыся, калі па той ці іншай прычыне ня зможа хутка дамагчыся жаданых вынікаў. Калі ёг настойлівы й рашучы, ён абавязкова прыйдзе да заплянаванай мэты. Рупа Госвамі кажа:

утсахан нішчайад дхайрйат
тат-тат-карма-правартанат
санга-тйагат сато врыттэх
шабдхір бхакціх прасідхйаці

«Той, хто зь неаслабным запалам, упартасьцю й рашучасьцю выконвае свае абавязкі ў адданым служэньні, мае зносіны з адданымі й займаецца вылучна дзейнасьцю ў гуне даброці, абавязкова дасягне посьпеху на шляху бхакці-ёгі» (Упадэшамрыта, 3).

Што да рашучасьці, то ёг павінен кіравацца прыкладам вераб’іхі, якая страціла свае яйкі. Вераб’іха адклала яйкі на беразе акіяна, але іх панёс марскі прыліў. Ахопленая горам, яна стала прасіць акіян вярнуць ёй прапажу. Але той застаўся безуважным да яе маленьняў. Тады вераб’іха вырашыла асушыць акіян. Сваёй маленькай дзюбай яна пачала па кроплі вычэрпваць зь яго ваду, і ўсе вакол сьмяяліся зь ейнай неверагоднай рашучасьці. Пагалоска пра гэта разьляцелася па ўсім сьвеце і дайшла да Гаруды, гіганцкай птушкі, якая носіць на сьпіне Госпада Вішну. Зьлітаваўшыся над сваёй маленькай сястрой, Гаруда прыляцеў на бераг акіяна. Захоплены ейнай упартасьцю, ён паабяцаў дапамагчы ёй. Ён тут жа загадаў акіяну вярнуць вераб’ісе яйкі, прыстрашыўшы, што інакш сам возьмецца вычэрпваць ваду. Спалохаўшыся гэтай пагрозы, акіян адразу падпарадкаваўся. Так вераб’іха з ласкі Гаруды зноў стала шчасьлівай. Падобна гэтаму, займаньне ёгай, асабліва бхакці-ёгай, можа здавацца нам вельмі цяжкім. Але калі чалавек з усёй рашучасьцю трымаецца правілаў бхакці-ёгі, Госпад неадменна прыйдзе да яго на дапамогу, таму што Бог дапамагае таму, хто дапамагае сабе сам.

Навігацыя галоўнага мэню