Бг. 16.20

आसुरीं योनिमापन्ना मूढा जन्मनि जन्मनि ।
मामप्राप्यैव कौन्तेय ततो यान्त्यधमां गतिम् ॥ २० ॥
асурым йонім апанна
мудха джанмані джанмані
мам апрапйайва каўнтэйа
тато йантй адхамам гацім

Паслоўны пераклад

асурым — у дэманічнае; йонім — улоньне; апаннах — якія патрапілі; мудхах — неразумныя людзі; джанмані джанмані — жыцьцё за жыцьцём; мам — Мяне; апрапйа — не дасягнуўшы; эва — безумоўна; каўнтэйа — о сын Куньці; татах — адтуль; йанці — ідуць; адхамам — да ніжэйшай; гацім — да мэты.

Пераклад

Зноў і зноў нараджаючыся сярод дэманаў, о сын Куньці, такія людзі ня могуць наблізіцца да Мяне. Паступова яны апускаюцца да самых агідных формаў жыцьця.

Камэнтар

Госпада называюць усяміласьцівым, аднак з гэтага верша мы даведваемся, што Ён ніколі не выказвае Сваёй міласьці дэманам. Тут ясна сказана, што дэманы зноў і зноў трапляюць у чэравы дэманічных жанчынаў і, пазбаўленыя міласьці Вярхоўнага Госпада, апускаюцца ўсё ніжэй і ніжэй, пакуль урэшце не апынаюцца ў целах катоў, сабакаў і сьвіньняў. Дэманы практычна пазбаўлены магчымасьці атрымаць міласьць Госпада нават у будучыні. У Ведах гаворыцца, што, дэградуючы, такія душы з часам апынаюцца ў целах сабакаў і сьвіньняў. Нехта можа сказаць, што калі Бог не аказвае міласьці дэманам, то ня варта называць Яго ўсяміласьцівым. У адказ на гэта «Веданта-сутра» кажа, што Вярхоўны Госпад ні да каго не адчувае нянавісьці. Калі асуры, дэманы, трапляюць у ніжэйшыя формы жыцьця, – гэта таксама праяўленьне Ягонай міласьці ў адносінах да іх. Часам Ён сам забівае асураў, але гэта таксама добра для іх, бо ў Ведах сказана, што кожны, хто гіне ад рукі Ўсявышняга, атрымлівае вызваленьне. У гісторыі было нямала асураў: Равана, Камса, Хіраньякашыпу, якіх забіў Сам Госпад у вобразе розных увасабленьняў. Такім чынам, асуры таксама могуць атрымаць міласьць Госпада, калі ім пашчасьціць загінуць ад Ягонай рукі.

Навігацыя галоўнага мэню