Бг. 15.14

अहं वैश्वानरो भूत्वा प्राणिनां देहमाश्रित: ।
प्राणापानसमायुक्त: पचाम्यन्नं चतुर्विधम् ॥ १४ ॥
ахам вайшванаро бхутва
пранінам дэхам ашрытах
пранапана-самайукта
пачамй аннам чатур-відхам

Паслоўны пераклад

ахам — Я; вайшванарах — Маё поўнае праяўленьне ў выглядзе агню страваваньня; бхутва — стаў; пранінам — жывых істотаў; дэхам — у цела; ашрытах — які ўвайшоў; прана — удыхальнае паветра; апана — і паветра, што ідзе ўніз; самайуктах — рэгулявальны; пачамі — пераварваю; аннам — ежу; чатух-відхам — чатырох відаў.

Пераклад

Я – агонь страваваньня ў целах усіх жывых істотаў, і разам з паветрам, якое ўваходзіць у цела і выходзіць зь яго, Я дапамагаю жывым істотам пераварваць ежу чатырох відаў.

Камэнтар

Згодна з «Aюр-ведай», у страўніку знаходзіцца агонь страваваньня, які пераварвае ўсю ежу, якая трапляе ў яго. Калі агонь страваваньня згасае, чалавек перастае адчуваць голад, а калі агонь разгараецца зноў, ён тады адчувае голад. У тых выпадках, калі агонь страваваньня ў страўніку не гарыць, чалавеку трэба лячыцца. Гэты агонь зьяўляецца прадстаўніком Вярхоўнай Асобы Бога. Ведычныя мантры (Брыхад-араньяка-ўпанішад, 5.9.1) таксама пацьвярджаюць, што Вярхоўны Госпад, ці Брахман, у форме агню страваваньня знаходзіцца ў страўніку і пераварвае ўсю ежу, якая трапляе туды (айам агнір вайшванаро йо йам антах пурушэ йенэдам аннам пачйатэ). Паколькі Госпад дапамагае жывым істотам пераварваць ежу, гэта значыць, што яны залежаць ад Яго ў тым, што датычна сілкаваньня. Безь Ягонай дапамогі яны проста ня змогуць есьці. Такім чынам, Госпад вырабляе ежу, і Ён жа пераварвае яе, і па Ягонай міласьці мы цешымся жыцьцём. Гэта пацьвярджае таксама «Веданта-сутра» (1.2.27). Шабдадыбхйо нтах пратыштханач ча – Госпад знаходзіцца ў гуку, у целе жывой істоты, у паветры і нават у страўніку ў выглядзе агню страваваньня. Ёсьць чатыры віды ежы: тая, якую глытаюць, тая, якую жуюць, тая, якую трэба лізаць, і тая, якую смокчуць, і Госпад – гэта агонь страваваньня, які пераварвае ежу ўсіх відаў.

Навігацыя галоўнага мэню