Бг. 5.21

बाह्यस्पर्शेष्वसक्तात्मा विन्दत्यात्मनि यत्सुखम् ।
स ब्रह्मयोगयुक्तात्मा सुखमक्षयमश्न‍ुते ॥ २१ ॥
бахйа-спаршэшв асактатма
віндатй атмані йат сукхам
са брахма-йога-йуктатма
сукхам акшайам ашнутэ

Паслоўны пераклад

бахйа-спаршэшу — да вонкавых, пачуцьцёвых задавальненьняў; асакта-атма — той, хто не прывязаны; віндаці — адчувае; атмані — у сабе; йат — якое; сукхам — шчасьце; сах — ён; брахма-йога — засяроджваньнем вума на Брахмане; йукта-атма — зьвязаны з сапраўдным «я»; сукхам — шчасьце; акшайам — бязьмежнае; ашнутэ — смакуе.

Пераклад

Такога чалавека, вольнага ад мірскіх прыхільнасьцяў, ня вабяць матэрыяльныя, пачуцьцёвыя асалоды: ён заўсёды пагружаны ў транс і чэрпае радасьць у сабе. Так чалавек, які спасьціг сваё сапраўднае «я» і заўсёды засяроджаны на Ўсявышнім, цешыцца бязьмежным шчасьцем.

Камэнтар

Шры Ямуначар’я, вялікі адданы Крышны, казаў:

йад-авадхі мама чэтах крышна-падаравіндэ
нава-нава-раса-дхаманй удйатам рантум асіт
тад-авадхі бата нары-сангамэ смарйаманэ
бхаваці мукха-вікарах суштху ніштхіванам ча

«З тае пары як я прысьвяціў сябе трансцэндэнтнаму любоўнаму служэньню Крышне і знайшоў у Ім крыніцу асалоды, якая ўвесь час абнаўляецца, толькі я падумаю пра цялесныя ўсьцехі, як вусны мае крывяцца ў агідзе і я сплёўваю». Той, хто дасягнуў узроўня брахма-ёгі, ці сьвядомасьці Крышны, так паглынуты любоўным служэньнем Госпаду, што ў яго зьнікае ўсялякі смак да мірскіх задавальненьняў. Вышэйшай формай матэрыяльнай асалоды зьяўляецца асалода сэксу. Увесь сьвет знаходзіцца ў ягоным палоне, і ніводны матэрыяліст ня стаў бы працаваць бяз гэтага стымулу. Але чалавек, які разьвіў у сабе сьвядомасьць Крышны, можа працаваць зь велізарным запалам, не імкнучыся пры гэтым да сэксуальных задавальненьняў і, больш за тое, нават пазьбягаючы іх. Гэта азнака, па якой можна судзіць пра духоўнае ўзрастаньне чалавека. Духоўнае разьвіцьцё і сэксуальныя задавальненьні несумяшчальныя. Чалавека, які валодае сьвядомасьцю Крышны, ня вабяць ніякія пачуцьцёвыя задавальненьні, бо ён зьяўляецца вызваленай душой.

Навігацыя галоўнага мэню