Бг. 1.8

भवान्भीष्मश्च कर्णश्च कृपश्च समितिंजयः ।
अश्वत्थामा विकर्णश्च सौमदत्तिस्तथैव च ॥ ८ ॥
бхаван бхішмаш ча карнаш ча
крыпаш ча саміцім-джайах
ашваттхама вікарнаш ча
саўмадацціс татхайва ча

Паслоўны пераклад

бхаван — ты (шаноўны); бхішмах — Бхішма; ча — і; карна — Карна; ча — і; крыпах — Крыпа; ча — і; саміцім-джайах — які перамагае; ашваттхама — Ашваттхама; вікарна — Вікарна; ча — а таксама; саўмадацціх — сын Сомадатты; татха — таксама; эва — вядома; ча — і.

Пераклад

Сярод іх такія непераможныя воіны, як ты сам, Бхішма, Карна, Крыпа, Ашваттхама, Вікарна й сын Сомадатты на імя Бхурышрава.

Камэнтар

Дур’ёдхана пералічвае тут выбітных воінаў, якія ня ведалі паражэньняў. Вікарна быў братам Дур’ёдханы, Ашваттхама-сынам Дроначар’і, а Сомадатта (Бхурышрава) – сынам цара Бахлікаў. Карна быў адзінаўлонным братам Арджуны: ён нарадзіўся ў Куньці да таго, як яна стала жонкай цара Панду. Крыпачар’я быў братам-блізьнём жонкі Дроначар’і.

Навігацыя галоўнага мэню