Бг. 1.7

अस्माकं तु विशिष्टा ये तान्निबोध द्विजोत्तम ।
नायका मम सैन्यस्य संज्ञार्थ तान्ब्रवीमि ते ॥ ७ ॥
асмакам ту вішышта йе
тан нібодха двіджоттама
найака мама сайнйасйа
самджняртхам тан бравімі тэ

Паслоўны пераклад

асмакам — нашы; ту — але; вішыштах — незвычайна магутныя; йе — якія; тан — іх; нібодха — даведайся ж; двіджа-уттама — о лепшы з брахманаў; найаках — ваеначальнікі; мама — мае; сайнйасйа — войскі; самджня-артхам — да ведама; тан — іх; бравімі — называю; тэ — табе.

Пераклад

А цяпер, о лепшы з брахманаў, даведайся ад мяне пра выдатных ваеначальнікаў, якія павядуць у бой маё войска.

Навігацыя галоўнага мэню