Бг. 1.26

तत्रापश्यत्स्थितान्पार्थः पितॄनथ पितामहान्।
आचार्यान्मातुलान्भ्रातॄन्पुत्रान्पौत्रान्सखींस्तथा।
श्वश‍ुरान्सुहृदश्चैव सेनयोरुभयोरपि ॥ २६ ॥
татрапашйат стхітан партха
пітрын атха пітамахан
ачарйан матулан бхатрын
путран паўтран сакхімс татха
швашуран сухрыдаш чайва
сэнайор убхайор апі

Паслоўны пераклад

татра — там; апашйат — убачыў; стхітан — стаяць; партхах — Арджуна; пітрын — бацькоў; атха — таксама; пітамахан — дзядоў; ачарйан — настаўнікаў; матулан — дзядзькаў па маці; бхратрын — братоў; путран — сыноў; паўтран — унукаў; сакхін — сяброў; татха — таксама; швашуран — цесьцяў; сухрыдах — добразычліўцаў; ча — таксама; эва — безумоўна; сэнайох — войскаў; убхайох — абодвух (варагуючых бакоў); апі — таксама.

Пераклад

Стоячы паміж двума войскамі, Арджуна ўбачыў у іх шэрагах сваіх бацькоў, дзядоў, настаўнікаў, дзядзькаў па маці, братоў, сыноў, унукаў, сяброў, а таксама цесьцяў і добразычліўцаў.

Камэнтар

Арджуна ўбачыў на полі бітвы ўсіх сваіх родных. Ён убачыў Бхурышраву, які быў аднагодкам ягонага бацькі, дзеда Бхішму й дзеда Сомадатту, настаўнікаў Дроначар’ю й Крыпачар’ю, дзядзькаў з матчынага боку – Шалью й Шакуні, сваіх братоў – Дур’ёдхану ды іншых сыноў, такіх як Лакшмана, сяброў (Ашваттхаму і іншых), добразычліўцаў, напрыклад, Крытаварму, і многіх іншых. Адным словам, ён убачыў абедзьве арміі, у шэрагах якіх было вельмі шмат ягоных блізкіх.

Навігацыя галоўнага мэню