Нашыя сілы невымерныя, а наша армія надзейна абароненая дзедам Бхішмам, тады як сілы Пандаваў, якія старанна абараняе Бхіма, абмежаваныя.
Тут Дур’ёдхана дае параўнальную ацэнку ваенных сілаў варагуючых бакоў. Ён лічыць сілу сваёй арміі невымернай, асабліва таму, што яе надзейна абараняе самы дасьведчаны ваеначальнік, старэйшына роду Бхішма. Зь іншага боку, сілы Пандаваў абмежаваныя і абаронены куды менш дасьведчаным вайскаводам, Бхімам, якога ніяк нельга параўноўваць з Бхішмам. Дур’ёдхана заўсёды ненавідзеў Бхіму, бо ведаў, што калі яму наканавана загінуць, то забіць яго можа толькі Бхіма. Аднак прысутнасьць Бхішмы, які быў непараўнальна больш дасьведчаным ваеначальнікам, усяляла ў яго ўпэўненасьць у перамозе. Інакш кажучы, у Дур’ёдханы былі ўсе падставы для таго, каб разьлічваць на перамогу ў маючай адбыцца бітве.