Апроч таго, о Aрджуна, Я – семя жыцьця. Ніводная створаная істота, рухомая ці нерухомая, ня можа існаваць безь Мяне.
Усё існае мае прычыну, і гэтай прычынай, то бок семем матэрыяльнага стварэньня, зьяўляецца Крышна. Усё існае спачывае на энэргіі Крышны, таму Яго называюць усёмагутным. Безь Ягоных магутных энэргіяў ня можа існаваць ніводная рухомая ці нерухомая жывая істота. Усё тое, што не зьвязана з энэргіяй Крышны, называюць маяй – «тым, чаго няма».