Бг. 2.5

गुरूनहत्वा हि महानुभावान्
श्रेयो भोक्तुं भैक्ष्यमपीह लोके ।
हत्वार्थकामांस्तु गुरूनिहैव
भुज्ज‍ीय भोगान्‍रुधिरप्रदिग्धान् ॥ ५ ॥
гурун ахатва хі маханубхаван
шрэйо бхоктум бхайкшйам апіха локе
хатвартха-камамс ту гурун іхайва
бхунджыйа бхоган рудхіра-прадыгдхан

Паслоўны пераклад

гурун — старэйшых; ахатва — не забіўшы; хі — безумоўна; маха-анубхаван — вялікіх душаў; шрэйах — лепш; бхоктум — цешыцца (жыцьцём); бхайкшйам — прашэньнем міласьціны; апі — нават; іха — тут (у гэтым жыцьці); локе — у гэтым сьвеце; хатва — забіўшы; артха — карысьлівае; каман — тых, чыё жаданьне; ту — але; гурун — старэйшых; іха — тут (у гэтым сьвеце); эва — безумоўна; бхунджыйа — буду смакаваць; бхоган — прадметы асалоды; рудхіра — крывёй; прадыгдхан — запэцканыя.

Пераклад

Ужо лепш прасіць міласьціну, чым існаваць цаною згубы вялікіх душаў, якіх я лічу сваімі настаўнікамі. Хай імі кіруе карысьць, яны ўсё адно застаюцца маімі настаўнікамі. Калі яны загінуць, усё тое, чым мы зьбіраемся цешыцца, будзе заплямлена іх крывёй.

Камэнтар

У сьвятых пісаньнях сказана, што ад настаўніка, які зьдзяйсьняе ганебныя ўчынкі і перастае адрозьніваць добрае ад благога, варта адмовіцца. Бхішма й Дрона пачуваліся абавязанымі прыняць бок Дур’ёдханы, бо той аказваў ім матэрыяльную падтрымку, хоць у такіх акалічнасьцях яны павінны былі адкінуць падобныя меркаваньні. Гэты ўчынак пазбавіў іх права карыстацца пашанай і павагай, якую аказваюць настаўнікам. Аднак Aрджуна працягвае лічыць іх сваімі настаўнікамі, таму для яго цешыцца матэрыяльнымі дабротамі, атрыманымі цаною іх жыцьця, – усё адно што цешыцца трафеямі, акропленымі крывёй.

Навігацыя галоўнага мэню