Бг. 14.18

ऊर्ध्वं गच्छन्ति सत्त्वस्था मध्ये तिष्ठन्ति राजसा: ।
जघन्यगुणवृत्तिस्था अधो गच्छन्ति तामसा: ॥ १८ ॥
урдхвам гаччханці саттва-стха
мадхйе тыштханці раджасах
джагханйа-гуна-врыцці-стха
адхо гаччханці тамасах

Паслоўны пераклад

урдхвам — уверх; гаччханці — ідуць; саттва-стхах — тыя, хто знаходзіцца ў гуне даброці; мадхйе — у сярэдзіне; тыштханці — знаходзяцца; раджасах — тыя, хто знаходзіцца ў гуне жарсьці; джагханйа — ніжэйшага, агіднага; гуна — якасьці; врыцці-стхах — занятыя дзейнасьцю; адхах — уніз; гаччханці — ідуць; тамасах — людзі ў гуне невуцтва.

Пераклад

Тыя, хто знаходзяцца ў гуне даброці, пасьля сьмерці падымаюцца на вышэйшыя плянэты; людзі ў гуне жарсьці застаюцца на зямных плянэтах, а тыя, хто знаходзяцца пад уплывам ніжэйшай з гунаў, агіднай гуны невуцтва, трапляюць у пякельныя сьветы.

Камэнтар

У гэтым вершы больш дэталёва расказваецца пра вынікі дзейнасьці ў трох гунах матэрыяльнай прыроды. У сусьвеце ёсьць вышэйшая плянэтная сыстэма, якая складаецца з райскіх плянэтаў, населеных вельмі ўзьнёслымі жывымі істотамі. У залежнасьці ад ступені разьвіцьця гуны даброці, жывая істота трапляе на тую ці іншую плянэту гэтае сыстэмы. Найвышэйшай сярод іх зьяўляецца Сацьялока, ці Брахмалока, дзе жыве валадар сусьвету, Госпад Брахма. Як ужо было сказана, мы ня ў стане нават уявіць сабе, наколькі цудоўныя ўмовы жыцьця на Брахмалоцы, але вышэйшая форма матэрыяльнага існаваньня, гуна даброці, здольная дапамагчы нам трапіць у гэтыя ўмовы.

Гуна жарсьці займае прамежкавае становішча, знаходзячыся паміж гунамі даброці і невуцтва. Чалавек ніколі не знаходзіцца пад уплывам толькі адной гуны, але нават калі б ён і знаходзіўся ў чыстай гуне жарсьці, то ўсё роўна застаўся б на Зямлі, стаўшы царом ці мільянэрам. Аднак паколькі гуны заўсёды зьмяшаныя, то заўсёды застаецца рызыка дэградаваць і нарадзіцца сярод ніжэйшых формаў жыцьця. Жыхары Зямлі, якія знаходзяцца пад уплывам гунаў жарсьці і невуцтва, ніколі ня змогуць штурмам узяць вышэйшыя плянэты з дапамогай мэханічных лятальных апаратаў. Больш за тое, той, хто знаходзіцца ў гуне жарсьці можа ў наступным жыцьці зьехаць з глузду.

Ніжэйшая якасьць матэрыяльнай прыроды, гуна невуцтва, названа тут агіднай. Той, хто культывуе ў сабе гуну невуцтва, ідзе на вялікую рызыку. Існуе восем мільёнаў ніжэйшых у адносінах да чалавечай формаў жыцьця – птушкі, зьвяры, паўзуны, дрэвы і г. д., – і ў залежнасьці ад ступені разьвіцьця гуны невуцтва людзі дэградуюць да адной з гэтых жудасных формаў жыцьця. Асаблівай увагі заслугоўвае ўжытае тут слова тамасах. Так называюць тых, хто вечна застаецца ў гуне невуцтва і ніколі не падымаецца на больш высокі ўзровень. Іхная будучыня непраглядная.

Людзі ў гунах жарсьці й невуцтва могуць устаць на ўзровень гуны даброці, скарыстаўшыся мэтадам сьвядомасьці Крышны. Аднак той, хто не скарыстаецца гэтай магчымасьцю, так і застанецца пад уплывам ніжэйшых матэрыяльных гунаў.

Навігацыя галоўнага мэню