Апынуўшыся пад пераважным уплывам гуны невуцтва, о сын Куру, чалавек пагружаецца ў цемру, робіцца сонным, губляе розум і падпадае пад уплыў ілюзіі.
Пакрываючыся цемрай, чалавек пазбаўляецца веданьня. Тыя, хто знаходзяцца пад уплывам гуны невуцтва, не кіруюцца ніякімі рэгулявальнымі прынцыпамі; яны ўсё робяць як ім заўгодна, без арыеньціраў і мэты. Хоць яны здольныя працаваць, яны ня любяць прыкладаць высілкі. Гэта называецца ілюзіяй. Іхная сьвядомасьць працягвае працаваць, але самі яны бавяць час у бязьдзейнасьці. Такія азнакі гуны невуцтва.