Бг. 14.11

सर्वद्वारेषु देहेऽस्मिन्प्रकाश उपजायते ।
ज्ञानं यदा तदा विद्याद्विवृद्धं सत्त्वमित्युत ॥ ११ ॥
сарва-дварэшу дэхе ’смін
пракаша упаджайатэ
джнянам йада тада відйад
віврыддхам саттвам ітй ута

Паслоўны пераклад

сарва-дварэшу — ва ўсіх брамах; дэхе асмін — у гэтым целе; пракашах — зьзяньне; упаджайатэ — зьяўляецца; джнянам — веданьне; йада — калі; тада — тады; відйат — ды будзе вядома; віврыддхам — якая павялічвае; саттвам — гуна даброці; іці ута — так (сказана).

Пераклад

Калі пачынае пераважаць гуна даброці, усе брамы цела азараюцца веданьнем.

Камэнтар

У матэрыяльнага цела дзевяць брамаў: вочы, вушы, ноздры, рот, геніталіі і анус. Калі ўсе дзевяць брамаў асьветлены азнакамі даброці, жывая істота знаходзіцца пад уплывам гуны даброці. У гуне даброці зрок, слых і смак не падводзяць чалавека і дазваляюць яму ўспрымаць сьвет такім, які ён ёсьць. Чалавек у гуне даброці ачышчаецца знутры і звонку. Азнакі шчасьця і супакаеньня ўпрыгожваюць усе брамы ягонага цела, дапамагаючы зразумець, што ён знаходзіцца пад уплывам гуны даброці.

Навігацыя галоўнага мэню