Я бачу, як усе сыны Дхрытараштры і цары, якія прынялі іхны бок, Бхішма, Дрона, Карна, а таксама ўсе нашыя вайскаводы накіроўваюцца ў Твае страшныя раскрытыя пашчы і як некаторыя зь іх, з раздробленымі галовамі, захрасаюць паміж Тваімі зубамі.
Да гэтага Госпад абяцаў Aрджуне, што пакажа яму захапляльнае відовішча. І вось зараз Aрджуна стаў сьведкам пагібелі вайскаводаў войска ворага (Бхішмы, Дроны, Карны і ўсіх сыноў Дхрытараштры), а таксама варожых і сваіх ваяроў. Гэта прадвесьціла зьнішчэньне ўсіх сабраных на полі бітвы Курукшэтра і перамогу Aрджуны. Тут таксама сказана, што Бхішма, якога лічылі непераможным, таксама загіне на полі бою. Тая ж доля чакае і Карну. У гэтай бітве было наканавана загінуць ня толькі вялікім ваярам, якія змагаюцца на боку Каўраваў, але й некаторым вялікім вайскаводам войска Aрджуны.