Бг. 11.7

इहैकस्थं जगत्कृत्स्नं पश्याद्य सचराचरम् ।
मम देहे गुडाकेश यच्च‍ान्यद्‍द्रष्टुमिच्छसि ॥ ७ ॥
іхайка-стхам джагат крытснам
пашйадйа са-чарачарам
мама дэхе гудакеша
йач чанйад драштум іччхасі

Паслоўны пераклад

іха — тут; эка-стхам — зьмешчаныя ў адным месцы; джагат — сусьвет; крытснам — цалкам; пашйа — убач; адйа — цяпер; са — з; чара — якое рухаецца; ачарам — і нерухомае; мама — у Маім; дэхе — у целе; гудакеша — о Aрджуна; йат — што; ча — таксама; анйат — іншае; драштум — бачыць; іччхасі — жадаеш.

Пераклад

О Aрджуна, у гэтым Маім целе ты можаш убачыць усё, што пажадаеш! Сусьветная форма адкрые твайму позірку ўсё, што ты хочаш бачыць цяпер ці захочаш убачыць у будучыні. Усё – рухомае і нерухомае – сабрана тут.

Камэнтар

Знаходзячыся ў адным месцы, немагчыма ўбачыць увесь сусьвет. Нават самы выбітны навуковец ня здольны ўбачыць тое, што адбываецца на іншых плянэтах. Аднак адданы Госпада, такі як Aрджуна, можа ўбачыць усё, што ёсьць у любым кутку сусьвету. Крышна надзяляе яго здольнасьцю бачыць усё, што ён пажадае, у мінулым, цяпер і ў будучым. Так, з ласкі Крышны, бачаньню Aрджуны адкрылася ўсё існае.

Навігацыя галоўнага мэню