Ты адзін, але запаўняеш Сабою ўсё неба, плянэты й прастору паміж імі. О вялікі, сузіраючы гэту цудоўную і жахлівую форму, усе сьветы прыходзяць у замяшаньне.
Асаблівай увагі заслугоўваюць ужытыя ў гэтым вершы словы дйав а-прытхівйох, «прастора, якая аддзяляе райскія плянэты ад Зямлі», і лока-трайам, «тры сьветы». Яны сьведчаць пра тое, што сусьветную форму Госпада бачыў ня толькі Aрджуна, але і насельнікі іншых плянэтаў. Сусьветная форма не здалася Aрджуне. Усе, каго Госпад надзяліў трансцэндэнтным зрокам, сузіралі сусьветную форму, паказаную Госпадам на полі бітвы.