Бг. 11.13

तत्रैकस्थं जगत्कृत्स्नं प्रविभक्तमनेकधा ।
अपश्यद्देवदेवस्य शरीरे पाण्डवस्तदा ॥ १३ ॥
татрайка-стхам джагат крытснам
правібхактам анэкадха
апашйад дэва-дэвасйа
шарырэ пандавас тада

Паслоўны пераклад

татра — там; эка-стхам — зьмешчаную ў адным месцы; джагат — сусьвет; крытснам — цалкам; правібхактам — падзеленую; анэкадха — на мноства частак; апашйат — убачыў; дэва-дэвасйа — Вярхоўнай Асобы Бога; шарырэ — у сусьветнай форме; пандавах — Aрджуна; тада — тады.

Пераклад

Тым часам Aрджуна ўбачыў у гіганцкай форме Госпада ўвесь неабсяжны сусьвет, засяроджаны ў адной кропцы прасторы і адначасова падзелены на незьлічоныя часткі.

Камэнтар

Асаблівай увагі заслугоўвае ўжытае ў гэтым вершы слова татра («там»). Калі Aрджуна ўбачыў сусьветную форму, ён і Крышна сядзелі на калясьніцы. Іншыя ваяры, якія знаходзіліся на полі бітвы, не маглі бачыць сусьветную форму, бо Крышна надзяліў патрэбным для гэтага зрокам толькі Aрджуну. У гіганцкім целе Крышны Aрджуна ўбачыў тысячы й тысячы плянэтаў. Зь ведычных пісаньняў вядома, што існуе вялікае мноства сусьветаў і вялікае мноства плянэтаў. Адны створаны зь зямлі, другія – з золата, а трэція – з каштоўных камянёў; адны плянэты велізарныя, другія саступаюць ім па памерах і г. д. Aрджуна ўбачыў усё гэта, ня сходзячы з калясьніцы. Але ніхто іншы не разумеў таго, што адбывалася паміж Aрджунам і Крышнам.

Навігацыя галоўнага мэню