Бг. 11.12

दिवि सूर्यसहस्रस्य भवेद्युगपदुत्थिता ।
यदि भा: सदृशी सा स्याद्भ‍ासस्तस्य महात्मन: ॥ १२ ॥
дыві сурйа-сахасрасйа
бхавед йугапад уттхіта
йадзі бхах садрыші са сйад
бхасас тасйа махатманах

Паслоўны пераклад

дыві — на небе; сурйа — сонцаў; сахасрасйа — сотні тысячаў; бхавет — быў бы; йугапат — адначасна; уттхіта — які ўзьнік; йадзі — калі; бхах — сьвятло; садрышы — падобны; са — гэты; сйат — было б; бхасах — зьзяньня; тасйа — Яго; маха-атманах — вялікага Госпада.

Пераклад

Калі б на небе разам узышлі сотні тысячаў сонцаў, іхнае сьвятло магло б прыраўнацца да зьзяньня Вярхоўнага Госпада ў Ягонай сусьветнай форме.

Камэнтар

Тое, што адкрылася позірку Aрджуны, было сапраўды неапісальна, і ўсё ж Санджая спрабуе апісаць Дхрытараштру гэтае дзівоснае відовішча. Ні Санджая, ні Дхрытараштра ня былі на месцы падзеяў, але Санджая празь міласьць В’ясы мог бачыць усё, што адбываецца. Таму, каб у даступнай форме перадаць тое, што ўбачыў Aрджуна, ён параўноўвае гэта з карцінай, якую можна намаляваць ва ўяўленьні (то бок зь зьзяньнем тысячаў сонцаў).

Навігацыя галоўнага мэню