Знакамітая Шыкшаштака – Восем вершаў-малітваў, якія пакінуў пасля сябе Госпад Чайтанья. Гэтыя восем невялікіх тэкстаў змяшчаюць усю паўнату трансцэндэнтнага ведання.
1. Слава санкіртане Шры Крышны, якая ачышчае сэрца ад пылу, назапашанага за доўгія гады, і тушыць пажар абумоўленага жыцця, паўторных нараджэнняў і смерцяў. Рух санкіртаны – найвышэйшае багаславенне ўсяму чалавецтву, бо ён распаўсюджвае промні месяцу багаславення. У ім – душа ўсіх трансцэндэнтных ведаў. Ён павялічвае акіян трансцэндэнтнай асалоды і дае нам магчымасць у поўнай меры нацешыцца смакам нектару, якога мы заўсёды так прагнем.
2. О мой Госпад, адно Тваё святое імя здольна дараваць багаславенне ўсім жывым істотам, а ў Цябе сотні і мільёны такіх імёнаў, як Крышна і Гoвінда. У гэтыя трансцэндэнтныя імёны Ты ўклаў усе Свае трансцэндэнтныя энэргіі, і няма нават строгіх правілаў спявання Тваіх імёнаў. О мой Госпад, па дабрыні Сваёй Ты даў нам магчымасць лёгка наблізіцца да Цябе, спяваючы Твае святыя імёны, але я такі няўдачлівы, што не адчуваю цягі да іх.
3. Спяваць святое імя Госпада трэба ў пакорлівым стане розуму, лічачы сябе ніжэй за салому, што ляжыць на вуліцы. Трэба стаць цярплівей дрэва, вызваліцца ад пачуцця ілжывага прэстыжу і быць гатовым выказаць павагу іншым. У такім стане розуму можна спяваць святое імя Госпада ўвесь час.
4. О Ўсёмагутны Госпад, я не хачу збіраць багацці, мне ня трэба ні прыгожых жанчынаў, ні паслядоўнікаў. Я хачу толькі аднаго – беспадстаўнага адданага служэння Табе, жыццё за жыццём.
5. О сын Mахараджы Нанды (Крышна), я Твой вечны слуга, але так ужо здарылася, што я ўпаў у акіян народзінаў і смерці. Прашу Цябе, вызвалі мяне з гэтага акіяна смерці, і хай я буду адным з атамаў ля Тваіх лотасавых стопаў.
6. О мой Госпад, калі ж вочы мае ўпрыгожацца слязьмі кахання, што няспынна льюцца пры спяванні Твайго святога імя? Калі задрыжыць мой голас і валасы на целе ўстануць дыбам пры паўтарэнні Твайго імя?
7. О Говінда! Кожнае імгненне расстання з Табой для мяне доўжыцца даўжэй за дванаццаць гадоў. Слёзы льюцца з вачэй маіх, як стромні дажджу, і без Цябе ўвесь свет здаецца мне пустым.
8. Для мяне няма іншага Госпада, апроч Крышны, і Ён застанецца Ім, нават калі Ён груба абдыме мяне ці разаб’е маё сэрца, не з’яўляючыся перада мной. Ён вольны рабіць усё, што пажадае, бо Ён, не зважаючы ні на што мой Госпад, якому я пакланяюся, і застанецца Ім назаўжды.