Бог вельмі спачувальны. Ён хоча, каб мы больш не адчувалі пакутаў, але мы спрабуем неяк прыстасавацца да іх. Зьяўляючыся неад’емнымі часьцінкамі Бога, мы ня створаны для пакутаў, але чамусьці пагадніліся зь іх непазьбежнасьцю.
Пакуты, якія мы адчуваем, прычыняюць нам нашыя цела і розум, іншыя жывыя істоты, а таксама стыхійныя бедзтвы. І нам даводзіцца адчуваць або ўсе тры віды пакутаў адразу, або які-небудзь адзін. Нашае змаганьне за існаваньне зводзіцца да таго, што мы спрабуем вырашыць гэтыя праблемы, але зрабіць гэта з дапамогай нашых маленькіх мазгоў немагчыма. Толькі знойдучы прыстанак ля лотасавых стопаў Вярхоўнага Госпада, можна пазбавіцца гэтых праблемаў.
Шчасьлівымі мы станем толькі тады, калі вернемся ў сваё спрадвечнае, натуральнае становішча, і «Бхагавад-гіта» прызначана для таго, каб дапамагчы нам у гэтым. Госпад і Ягоныя прадстаўнікі таксама гатовыя прыйсьці да нас на дапамогу.