Разумны чалавек ведае як падтрымлiваць правiльныя зносiны. Сварацца ж людзi заўсёды на ўзроўнi вума i пачуцьцяў. Той, хто знаходзiцца на ўзроўнi розуму, ня сварыцца. Ён ведае, як сябе паводзiць. Людзi будуць крытыкаваць, але гэта не праблема, таму што яны неадмыслова гэта робяць, у невуцтве. Зусiм не зьвяртайце на гэта ўвагi. Дзецi таксама нешта гавораць, але ж гэта дзецi. Мы павiнны выхаваць у сябе звычку паважаць асобу. Аўтаматычна. Каго б мы ня ўбачылi – мы павiнны быць накiраваны на павагу. Гэта павiнна стаць нашай сутнасьцю. Мы не павiнны раздражняцца чыiмсьцi недахопамi цi ўражвацца чыiмсьцi агрэхамi. Гэта вельмi нiзкi ўзровень ўспрыманьня. У кожнага чалавека ёсьць усё – уражвацца няма чаму.

Я. М. ЧАЙТАНЬЯ Чандра Чаран Прабху
(Падрыхтавала м. Марына Шушкевіч, 18.04.2022)
Навігацыя галоўнага мэню